Роберт Шекли - Бiтва (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Роберт Шекли - Бiтва (на белорусском языке), Роберт Шекли . Жанр: Научная Фантастика. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале fplib.ru.
Роберт Шекли - Бiтва (на белорусском языке)
Название: Бiтва (на белорусском языке)
Издательство: неизвестно
ISBN: нет данных
Год: неизвестен
Дата добавления: 21 август 2018
Количество просмотров: 99
Читать онлайн

Помощь проекту

Бiтва (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Бiтва (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Роберт Шекли
1 2 ВПЕРЕД

- Не ведаю, - сказаў Онгiн.

- Белае ўбранне? - выказаў здагадку генерал Дэл.

- Не, - рашуча адказаў Фетэрэр. - Надзенем парадную форму, але без ордэнаў.

Генералы кiўнулi.

I вось прыйшоў час.

У прыгожых баявых уборах сiлы Пекла рухалiся па пустынi. Верашчалi пякельныя флейты, бухкалi пустацелыя барабаны - пасылалi наперад прывiднае воiнства. Уздымаючы клубы пяску, танкi-аўтаматы генерала Мак-Фi рынулiся на сатанiнскага ворага. I тут жа бамбавiкi-аўтаматы Дэла з вiзгатам пранеслiся ў вышынi, звальваючы бомбы на легiёны пагiблых душ. Фетэрэр мужна кiдаў у бой сваю механiчную кавалерыю. У гэты хаос рушыла робатапяхота Онгiна, i метал зрабiў усё.

Орды пякельных сiл уразалiся ў шыхт, раздзiраючы на шматкi танкi i робатаў. Аўтаматычныя механiзмы памiралi, мужна абараняючы шматок пяску. Бамбавiкi Дэла падалi з неба пад ударамi анёлаў цемры, якiх вёў Мархозiй; яго крылы закручвалi паветра ў тайфуны.

Пашкуматаны шэраг робатаў стрымлiваў нацiск гiганцкiх злых духаў, якiя крышылi iх i наганялi жах у сэрцы тэлегледачоў ва ўсiм свеце, тэлегледачоў, якiя не зводзiлi зачараваных вачэй з экранаў. Робаты бiлiся як мужчыны, як героi, яны як мага старалiся адагнаць сiлы зла.

Астарот пракрычаў загад, i Бегемот цяжка рушыў у атаку. Велiял на чале клiна д'яблаў навалiўся на левы фланг генерала Фетэрэра. Метал вiскатаў, электроны вылi ў агонii, бо не вытрымлiвалi гэтага нацiску.

За тысячу мiль ад фронту генерал Фетэрэр выцер дрыготкай рукою спацелы лоб, але ўсё гэтак жа спакойна i непарушна аддаваў распараджэннi, якiя кнопкi нацiснуць i якiя ручкi павярнуць. I цудоўныя армii не падвялi яго. Смяротна пашкоджаныя робаты падымалiся на ногi i не пераставалi змагацца. Разбiтыя, знявечаныя, разнесеныя на шматкi выючымi д'ябламi, робаты ўсё-такi ўтрымалi сваю пазiцыю. Тут у контратаку быў кiнуты Пяты корпус ветэранаў, i варожы фронт быў прарваны.

За тысячу мiль ад лiнii агню генералы кiравалi пераследам.

- Бiтва выйграна, - прашаптаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр i адарваўся ад тэлевiзара. - Вiншую, панове.

Генералы стомлена ўсмiхнулiся.

Яны зiрнулi адзiн на аднаго i радасна загарланiлi. Армагедон быў выйграны i сiлы Сатаны пераможаны.

Але на iх тэлевiзiйных экранах штосьцi адбывалася.

- Як! Гэта ж... гэта... - пачаў генерал Мак-Фi i змоўк.

Бо па полi бою памiж грудамi знявечанага, патрушчанага металу велiчна ступала Ласка Боская.

Генералы маўчалi.

Ласка Боская дакранулася да знявечанага робата.

I робаты заварушылiся па ўсёй пустынi, якая ўсё яшчэ курэла i дымiлася пасля бою. Пакарабачаныя, абгарэлыя, аплаўленыя кавалкi металу абнаўлялiся.

- Мак-Фi, - прашаптаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр. - Нацiснiце на што-небудзь - няхай яны хоць укленчаць, цi што.

Генерал нацiснуў, але дыстанцыйнае кiраванне не працавала.

А робаты ўжо ўзнiмалiся на неба. Iх акружалi анёлы Боскiя, i робаты-танкi, робатапяхота, аўтаматычныя бамбавiкi ўзнiмалiся, узносiлiся ўсё вышэй i вышэй.

- Ён бярэ iх жыўцом у рай! - iстэрычна ўсклiкнуў Онгiн. - Ён бярэ ў рай робатаў!

- Адбылася памылка, - сказаў Фетэрэр. - Хутчэй! Пашлiце афiцэра сувязi... Не, мы паедзем самi.

Як бачыш падалi самалёт, i яны памчалiся да поля бiтвы. Але ўжо было позна: Армагедон скончыўся, робаты знiклi, i пан Бог са сваiм воiнствам вярнуўся да сябе дадому.

Пераклаў Сяргей Мiхальчук

1 2 ВПЕРЕД
Комментариев (0)
×