Сергей Давидович - Дзед-кiёк (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Сергей Давидович - Дзед-кiёк (на белорусском языке), Сергей Давидович . Жанр: Научная Фантастика. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале fplib.ru.
Сергей Давидович - Дзед-кiёк (на белорусском языке)
Название: Дзед-кiёк (на белорусском языке)
Издательство: неизвестно
ISBN: нет данных
Год: неизвестен
Дата добавления: 21 август 2018
Количество просмотров: 141
Читать онлайн

Помощь проекту

Дзед-кiёк (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Дзед-кiёк (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Сергей Давидович
1 2 ВПЕРЕД

- Ну... зачакалася ты мяне, бабка... Ведаю... Ды i я не магу прычакаць, калi ты паклiчаш мяне да сябе. Забавiўся я тут, ох, забавiўся... I навошта Бог гэтак доўга трымае мяне на зямлi? Чым я прагнявiў яго?.. Вунь маладых колькi палягло, а я карчак карчаком, хлiпаю, як газоўка без газы, а згаснуць не магу... Во гора, дык гора...

Старая, каб магла чуць плач мужавай душы, даўно б ужо вывучыла яе на памяць, слова ў слова, бо дзед, ходзячы сюды тры гады, ледзь не кожны дзень, гаварыў адно i тое ж. Праўда, разбаўляў гэта навiнамi, якiя даходзiлi да яго ад людзей, дакладваў жонцы пра сцiплыя хатнiя справы. Маўчаў ён толькi пра дзяцей. Не хацеў засмучаць матчын спакой тым, што выраклiся яны чамусьцi, а сёння i апошнi сын ляснуў дзвярыма.

"Няхай спакойна спiць старая, - падумаў дзед, - хапiла ёй пакутаў за жыццё... Можа, як закапаюць мяне побач з ёй, тады i шапну на вуха. Разам лягчэй будзе перагараваць..."

Пасядзеў стары ля магiлы жонкi ды i пачаў кратацца дадому.

"Паспяшаўся, дурань я, сабаку спусцiць, - абураўся ў думках дзед, - ох, паспяшаўся... А што, калi ўжо сышоў i няма яго... Хай бы сустрэла мяне дома жывая душа... Цяжка вяртацца ў пустэчу, у немату... Ох, паспяшаўся я..."

Але сабака сустрэў гаспадара i нават насустрач клыпануў, наколькi дазваляла нямогласць.

- Перадаў! Перадаў ад цябе прывiтанне гаспадынi нашай. Не хвалюйся, пагладзiў стары свайго сябра. - А бульбачку так i не з'еў, толькi вадзiцу выпiў... Ах ты, басяк, - дакорлiва, але з цеплынёй у голасе пажурыў дзед сабаку.

* * *

Дзень хiлiўся да скону. Пасвяжэла, i стары зазбiраўся ў хату. Стомленасць i нервовасць гэтага дня яшчэ нiжэй сагнулi дзедавы плечы, i толькi кiёк утрымлiваў яго на нагах, не дазваляў яму ткнуцца носам у зямлю.

З'еўшы бульбiну i запiўшы яе малаком, якое зрэдзь прыносiлi суседзi, дзед, не распранаючыся, прылёг на ложак i вочы заплюшчыў. Здавалася, што ён засне, але вочы расплюшчылiся, i дзед, абапiраючыся на кiёк, устаў i запалiў святло.

Адчынiўшы шафу, ён дастаў самае дарагое - закручаныя ў паперу фотаздымкi. Не было дня, каб стары не раскладваў iх на стале i не разглядаў па чарзе, доўга i ўважлiва. Гэта быў ратавальны рытуал, была сустрэча з мiнулым, якая балюча пякла i салодка лашчыла сэрца.

Раскручваючы паперу, стары гаварыў сам сабе:

- Ён мне загадвае ехаць у горад... А што я там буду рабiць, шукаць пяты вугал? З кiм загавару? З нявесткай? З сынам? Чакай! Толькi гыркаць будуць ды рот затыкаць... Не!.. Тут я i з сабакам нагаваруся, i жонцы вушы намазолю, i сам сабе што хачу, тое i пляту... Тут я вольны чалавек...

Нарэшце фотакарткi раскладзены, i стары паволi пераводзiў вочы з адной на другую. "Нагуляўшыся" вачыма па мiнулым, ён, як заўсёды, узяў у рукi сямейны фотаздымак.

- Колькi ж гэта гадоў прайшло з тае пары? - спытаўся дзед, хоць добра ведаў колькi, бо гэта ж пытанне задаваў сабе i ўчора, i тыдзень, i месяц назад...

На аматарскiм фотаздымку былi ўсе разам - i дзецi, i ўнукi, i жонка, якой заставалася жыць яшчэ чатырнаццаць гадоў. А сабралiся ўсе, каб адзначыць ягоныя, старога, семдзесят год.

Колькi было слоў i пацалункаў! Колькi было смеху i тлуму! Здавалася, вечна жывi i не памiрай.

"Цi не таму, - падумаў стары, - што мелася малако, сала ды яйкi? Няўжо кавалак сала даражэй за чалавека?

Але цi ж у нас адных такое лiха падкруцiлася? Вунь - i б'юць, i душаць бацькоў дзецi. Нашы хоць за горла не бралi - адцуралiся, i ўсё. Знiклi, як i не было... I за гэта дзякуй..."

"А тут, на гэтай фотакартцы, - пацяшаўся думкай стары, - усе вясёлыя, добрыя... А мы з жонкай тут яшчэ нiчога! Толькi сталi чамусьцi неяк дзiўна збоку прыпёку... А-а, дробязь..."

Паклаўшы асцярожна гэты фотаздымак, стары ўзяў картачку дачкi. Узяў i, гледзячы паверх яе, стаў блукаць у думках... "У каго яна пайшла? Здаецца, у нашай раднi такiх колкiх на язык i цвёрдых на сэрца не было. Раскрые рот - дык можна на падводзе заехаць i развярнуцца ў iм... Але на яе мы з жонкай не дужа i спадзявалiся, яна з маленства такая - такой, як тое жарабя з лысiнай, i засталася..."

Зноў, не гледзячы на дачку, паклаў здымак на месца i ўзяў картачку ўнукаў. Пацяплелi вочы старога, закраталася ў душы светлае пачуццё.

- Залатыя мае ўнукi! - звярнуўся да iх дзед. - Вось хто iмкнуўся да мяне на ўсё лета, хоць на хлеб i ваду, толькi б быць у дзеда... Але радзей i радзей вас прывозiлi, а потым, вiдаць, зусiм забаранiлi i думаць пра дзеда... Некалi вы шмат чаго зразумееце... Дасць Бог, зразумееце...

Перабiраў бы дзед фотаздымкi i далей, але стомленасць ацяжарыла павекi, нейкi туман паплыў над фотаздымкамi, i галава старога паволi апусцiлася на стол, дзе ляжала самае дарагое - яго мiнулае...

Ранiцай аднавяскоўцы з суседнiх хатаў пачулi студзiўшае кроў скавытанне сабакi ля дзедавага ганка.

Адчынiлi дзверы ў хату i ўбачылi старога, якi сядзеў за сталом, паклаўшы галаву на фотаздымкi.

З фотакарткi, якую сцiскалi вузлаватыя пальцы дзеда, пяшчотна ўсмiхалiся яго ўнукi...

Ля ганка жаласлiва выў, перажыўшы свайго гаспадара, стары спушчаны з ланцуга сабака.

1 2 ВПЕРЕД
Комментариев (0)
×