Кузьма Черный - Макаркавых Волька (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Кузьма Черный - Макаркавых Волька (на белорусском языке), Кузьма Черный . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале fplib.ru.
Кузьма Черный - Макаркавых Волька (на белорусском языке)
Название: Макаркавых Волька (на белорусском языке)
Издательство: неизвестно
ISBN: нет данных
Год: неизвестен
Дата добавления: 28 декабрь 2018
Количество просмотров: 350
Читать онлайн

Помощь проекту

Макаркавых Волька (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Макаркавых Волька (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Кузьма Черный
1 2 3 ВПЕРЕД

"Вось цяпер i вядома, куды пасылаць заяву, - падумаў Дзядзюля. Раённым органам".

У тыя самыя днi Волька пiсала сваёй сяброўцы:

"...Тысячы момантаў з майго маленства паўсталi перада мной як жывыя. Я пазнавала дрэвы, каменнi, узгоркi... Я прывяла да парадку магiлы бацькоў i доўга хадзiла па родных дарогах. Тут усё так блiзка i знаёма майму сэрцу. Я шаную тое, што было ў маёй душы з маленства i люблю сучаснае. Тут мне будзе весела i радасна працаваць. Сярод тых людзей, якiх я ведала заўсёды, i тым цiкавей мне цяпер бачыць iх у сапраўдным чалавечым жыццi...

Не абышлося i без непрыемных успамiнаў. Я дазналася, праз каго я тады гэтулькi перацярпела знявагi i крыўды. Але гэты прыкры эпiзод увесь у мiнулым: не перашкодзiў жа ён мне скончыць iнстытут. Я гэтага чалавека лячыла. Як мне было агiдна дакранацца да яго рукамi. Я хацела толькi аднаго: каб ён хутчэй паправiўся i каб больш не лячыць мне яго. Прыйшоўшы дадому, я доўга мыла рукi i думала: зусiм можа быць, што ён зноў пачне займацца падобным шальмоўствам. Нашто? Так сабе, з ласкi на пацеху... Адным словам чорт з iм...

Пасля сапраўднага асенняга дажджу зноў стаiць яснае надвор'е i яшчэ цвiтуць познiя кветкi..."

1938

Каментары

Друкуецца па часопiсе "Полымя рэвалюцыi", 1938, кнiга 5-я, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.

1 2 3 ВПЕРЕД
Комментариев (0)
×